6 траўня 2024, панядзелак, 1:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яны расеец па дарозе ў Турцыю пабіў сцюардэсу

47
П'яны расеец па дарозе ў Турцыю пабіў сцюардэсу

Двое бортправаднікоў падалі заявы ў дзяжурную частку лінейнага аддзела МУС Расеі ў аэрапорце Пулкава на пасажыра рэйса Санкт-Пецярбург - Анталія.

Мужчына, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, пабіў супрацоўнікаў авіякампаніі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Управы транспарту МУС Расеі ў Паўночна-Заходняй Федэральнай акрузе.

Падчас заходу на пасадку рэйса бортправадніца зрабіла заўвагу кампаніі маладзёнаў, якія п'юць спіртныя напоі. У адказ адзін з іх ударыў яе па твары, а калега, які паспяшаў ёй на дапамогу атрымаў удар па галаве.

Па прыбыцці ў аэрапорт горада Анталія (Турцыя) маладзён, 29-гадовы жыхар Санкт-Пецярбурга, быў затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках