6 траўня 2024, панядзелак, 0:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У віленскім «Акропалісе» абрынуўся дах над паркоўкай

11
У віленскім «Акропалісе» абрынуўся дах над паркоўкай

У гандлёвым цэнтры Acropolis, які знаходзіцца ў Вільні, абрынулася частка шклянога даху над стаянкай.

Як паведамляе партал Delfi.lt, пацярпелі дзве дзяўчыны, іх адвезлі на самаходзе хуткай дапамогі ў шпіталь. Acropolis належыць літоўскай сістэме Maxima, у рыжскім гандлёвым цэнтры якой у лістападзе 2013 года загінулі больш за 50 чалавек праз абрынанне даху.

Інцыдэнт у Acropolis адбыўся 1 траўня пад 13:50 паводле мясцовага часу. Частка шклянога падстрэшка над паркоўкай паблізу будынка абрынулася, закрануўшы дзвюх дзяўчат 1992 і 1993 гадоў нараджэння. Іх адвезлі ў лякарню. Лекары заявілі, што атрыманыя імі траўмы несур'ёзныя і небяспекі для жыцця не нясуць.

Таксама пацярпеў аўтамабіль таксі, прыпаркаваны побач з будынкам цэнтра Acropolis. Мэнэджэр гандлёвага цэнтра заявіў, што шкляны дах упаў, відаць, дзеля ветру. "Прычынай падзення магла стаць вібрацыя, выкліканая моцным ветрам, або перапад тэмператур", - цытуе ІТАР-ТАСС прадстаўніка гандлёвага цэнтра Чэславаса Урбанавічуса.

Паводле ягоных слоў, некалькі месяцаў таму канструкцыі Acropolis былі пратэставаныя на бяспеку. "Ніякіх праблем зафіксавана не было", - адзначыў Урбанавічус.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках