6 траўня 2024, панядзелак, 5:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барозу: Расея пагражае ўсяму свету

25
Барозу: Расея пагражае ўсяму свету

Старшыня Еўрапейскай камісіі заявіў, што асудзіць дзеянні Расеі і дапамагчы Украіне павінен увесь свет.

Жазэ Мануэл Барозу назваў сітуацыю ва Украіне "самай вялікай пагрозай стабільнасці і бяспецы ў Еўропе пасля руйнавання Бэрлінскага муру", паведамляе "Інтэрфакс".

"Цяперашнія падзеі пачаліся пасля таго, як народ Украіны выказаў выяўнае жаданне ўзяць сваю будучыню ва ўласныя рукі і зблізіцца з Еўрапейскім Звязам, падпісаўшы пагадненне, якое звяжа іх палітычнай асацыяцыяй і эканамічнай інтэграцыяй", - сказаў Барозу.

Ён адзначыў, што Расея не прыняла гэты суверэнны выбар Украіны і наважыла ўмяшацца.

"Мы не можам ні прыняць, ні апраўдаць такі тып паводзін. Вось чаму мы хутка адрэагавалі разам з нашымі партнёрамі з "вялікай сямёркі", даўшы зразумець, што гэтыя дзеянні маюць палітычную, дыпламатычную і эканамічную плату. Мы таксама гатовыя падтрымаць Украіну ў яе станаўленні як дэмакратычнай, квітучай і незалежнай краіны", - паабяцаў ён.

"Але гэта не толькі пытанне Еўропы, ЗША ці "вялікай сямёркі". Гэта павінна датычыцца і астатняга свету, бо гаворка ідзе пра дырэктыўную пагрозу міжнароднаму праву і міжнароднаму супакою", - заявіў кіраўнік Еўракамісіі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках