6 траўня 2024, панядзелак, 6:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першамай у Берасці адзначылі пад бел-чырвона-белымі сцягамі

9

20 актывістаў апазіцыі прайшлі па цэнтральных вуліцах места.

Таксама яны наведалі гарадскі парк «1-га траўня». Падчас акцыі актывісты віншавалі берасцейцаў з Міжнародным днём салідарнасці працоўных у барацьбе за свае правы, паведамляе сайт Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі

«Мы распаўсюджвалі спецыяльныя паштоўкі, бюлетэні «За наш горад», нацыянальную і партыйную сімволіку, якія з задавальненнем бралі дзеці і дарослыя. Сумны факт, што ніякай эвалюцыі ў палітычным развіцці Беларусі няма. Улады далі дазвол на дэманстрацыю тым, хто праводзіць проста святочнае шэсце, і забаранілі нам, хто выстаўляе сацыяльна-эканамічныя патрабаванні: падвышэнне заробкаў, пенсій, будаўніцтва школ, дзіцячых садкоў і ўстаноў аховы здароўя ў Берасці, своечасовы і якасны рамонт дарог, упарадкаванне дваровых тэрыторый, будаўніцтва дзіцячых пляцовак, азеляненне тэрыторый. Мы выступаем за справядлівую Беларусь! Далучайцеся да БСДП, кампаніі «Гавары праўду»! Разам мы мацнейшыя! Гэта стала галоўным пасланнем нашых інфармацыйных матэрыялаў на 1 траўня»,(/i) - пракамэнтаваў вынікі акцыі яе ўдзельнік, першы намеснік старшыні БСДП Ігар Маслоўскі.

Нагадаем, улады забаранілі прафзвязам і апазіцыі праводзіць акцыі ў Міжнародны дзень салідарнасці працоўных.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках