3 траўня 2024, Пятніца, 19:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пентагон: Расейскія войскі гатовыя да ўварвання ва Украіну

17
Пентагон: Расейскія войскі гатовыя да ўварвання ва Украіну

Войскі знаходзяцца ў высокай ступені баявой гатоўнасці.

Адпаведную інфармацыю размяшчае Міністэрства абароны ЗША. У ведамстве пацвярджаюць наяўнасць вялікай колькасці расейскіх войскаў у высокай ступені баявой гатоўнасці ў памежных раёнах, гатовых увайсці на ўкраінскую тэрыторыю.

Пра гэта заявіў падчас брыфінгу прадстаўнік Пентагона контр-адмірал Джон Кірбі, паведамляе «Укрінформ».

«Я бачыў каментары прэзідэнта Уладзіміра Пуціна і іншых службовых асоб у Маскве (аб адводзе войскаў - рэд.). Мы не бачым прыкмет, якія пацвярджаюць гэта. Войскі ўсё яшчэ знаходзяцца там у вялікай колькасці», - заявіў афіцыйны прадстаўнік Мінабароны ЗША.

Ён праінфармаваў, што, паводле ацэнкі амерыканскай стараны, «расейскія войскі ўсё яшчэ знаходзяцца ў вельмі высокай баявой гатоўнасці». Кірбі ў чарговы раз падкрэсліў, што прысутнасць узброеных сіл РФ на мяжы з Украінай «не спрыяе дээскалацыі напружанасці» ў рэгіёне.

Адказваючы на пытанне аб прамых кантактах паміж абароннымі ведамствамі ЗША і Расеі, адмірал адзначыў, што кіраўнік Пентагона Чак Хейгела адзін раз гаварыў па тэлефоне з расейскім калегам Сяргеем Шайгу на мінулым тыдні.

Нагадаем, раней сакратар РНБА Андрэй Парубій заяўляў, што Расея можа напасці на Украіну «кожны дзень і кожную ноч». З ягоных слоў, Масква рыхтуецца да ваеннага ўварвання на тэрыторыю Украіны, як толькі колькасць ахвяр дасягне тысячы чалавек.

У сераду, 7 траўня, Пуцін на прэс-канферэнцыі ў Маскве заявіў, што РФ адвяла свае войскі ад мяжы з Украінай і што цяпер яны знаходзяцца там, дзе праходзяць рэгулярныя вучэнні, на палігоне. Ён дадаў, што гэты факт можна праверыць з дапамогай сучасных сродкаў выведкі. Незалежныя крыніцы, NАТO і ўлады Украіны абверглі яго заявы.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках