4 траўня 2024, Субота, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Балгарыі: Мэта Расеі - Балканская паўвыспа

6
Прэзідэнт Балгарыі: Мэта Расеі - Балканская паўвыспа

Расэн Плеўнеліеў мяркуе, што Крэмль не абмяжуецца тэрыторыяй былога СССР. Пад пагрозай - краіны Паўднёва-Усходняй Еўропы.

Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі ў Штутгарце, паведамляе "Укринформ".

«Сёння мы бачым агрэсіўную і нацыяналістычную Расею, якая праводзіць палітыку аднаўлення свайго ўплыву», - заявіў Плеўнеліеў.

Тэрыторыяй былога СССР Крэмль не абмяжуецца, асцерагаецца кіраўнік балгарскай дзяржавы. Краіны Паўднёва-Усходняй Еўропы ён разглядае як «слабае звяно ў Еўрапейскім Звязе», якое можа быць дэстабілізавана знутры з дапамогай «нацыяналістаў, алігархаў, карупцыі, прапаганды і энэргетычнай залежнасці».

Крэмль, са слоў Плеўнеліева, спрабуе прыцягнуць на свой бок «еўрапейскіх папулістаў, еўраскептыкаў, правых экстрэмістаў, нацыяналістаў і разнастайных еўраненавіснікаў», якія зацікаўлены ў аслабленні ЕЗ і таму гатовыя падтрымаць Пуціна.

Што тычыцца Украіны, то яе «народ мае сваю дзяржаву і права самастойна вызначаць свой лёс». Развязанне ўкраінскай праблемы ён бачыць у правядзенні свабодных прэзідэнцкіх выбараў.

Кіраўнік балгарскай дзяржавы падзяліў гісторыю сучаснай Еўропы на «да і пасля Крыму».

Балгарыя гатовая падтрымаць так званую «трэцюю ступень» санкцый да Расеі, нягледзячы на тое, што больш залежыць ад паставак расейскіх энерганосьбітаў. Еўразвяз павінен дзейнічаць рашуча ў імя захавання сваіх каштоўнасцяў, мяркуе прэзідэнт.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках