3 траўня 2024, Пятніца, 21:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краіны G7 рыхтуюць экстранную дапамогу Украіне

2
Краіны G7 рыхтуюць экстранную дапамогу Украіне

План падтрымкі для Украіны рыхтуецца на выпадак, калі ў зімовую пару года Расея спыніць пастаўкі газу.

Са слоў міністра энергетыкі Вялікабрытаніі Эда Дэйві, такі план могуць падрыхтаваць ужо да наступнага месяцу. Таксама паведамляецца, што G7 ужо прыняла план скарачэння энэргетычнай залежнасці ад Расеі. На думку Дэйві, заходнія краіны ўсведамляюць важнасць прадухілення пагрозы з боку Крамля, піша "Лiга.нет".

Сярод планаў G7 у павелічэнні энэргаэфектыўнасці - будаўніцтва тэрміналаў для выкарыстання звадкаванага газу, пашырэнне сеткі трубаправодаў, а таксама зняцце з боку ЗША абмежаванняў на экспарт сланцавага газу.

«Дыверсіфікацыя крыніц і маршрутаў для выкапнёвых відаў паліва з'яўляецца важнай. Ні адна краіна не павінна залежаць цалкам ад аднаго пастаўшчыка. Не павінна быць так, што энэргія можа быць выкарыстана як сродак палітычнага ўздзеяння або пагроза бяспекі», - упэўненыя на Захадзе.

Раней краіны Вялікай сямёркі абяцалі, што дапамогуць Украіне і іншым еўрапейскім краінам павялічыць аб'ёмы здабычы нафты і газу, а таксама павялічыць вытворчасць альтэрнатыўных відаў энэрганосьбітаў.

28 красавіка прэм'ер-міністр Украіны Арсень Яцэнюк паведаміў, што Украіна і Славаччына падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве ў сферы арганізацыі рэверсных паставак газу ў аб'ёме 8 млрд кубаметраў у год. Пры гэтым Яцэнюк адзначыў, што сума пастаўкі можа быць павялічана. «Гэты мемарандум - гэта вялікае дасягненне», - сказаў кіраўнік ураду.

8 траўня міністр энэргетыкі РФ Аляксандр Новак заявіў, што Расея ўводзіць для Украіны рэжым папярэдняй аплаты за газ. З ягоных слоў, Газпром да 16 траўня 2014 года выставіць папярэдні кошт за пастаўкі газу Нафтагазу ў чэрвені. Фактычныя пастаўкі будуць ажыццяўляцца ў аб'ёмах, якія адпавядаюць суме аплаты, унесенай украінскай стараной да 31 траўня.

Паводле версіі Газпрома, запазычанасць Украіны за расейскі газ складае $3,5 млрд.

З красавіка гэтага года Расея адмяніла ўсе зніжкі на свой газ, у выніку чаго яго кошт вырас да рэкордных $485,5, што ў 1,8 разы больш, чым у 1 квартале. Украінская старана неаднаразова звярталася да расейскай ў дачыненні да аднаўлення кошту, які закладзены ў кантракце - $268.

7 траўня Яцэнюк заявіў, што Украіна гатовая на працягу дзесяці дзён ліквідаваць перад РФ усе запазычанасці за газ, калі яго кошт будзе ўсталяваны на ўзроўні $268,5 за тыс. куб м. Са слоў прэм'ера, калі Расея і далей будзе настойваць на сваёй пазіцыі па цане на газ, Кіеў будзе гатовы аспрэчваць пастанову расейскага боку ў міжнародным арбітражы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках