4 траўня 2024, Субота, 6:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецназ ГРУ ў Данбасе замяняюць найміты з Расеі

20
Спецназ ГРУ ў Данбасе замяняюць найміты з Расеі

Ва Усходняй Украіне адбываецца замена вайскоўцаў спецназа ГРУ ГШ ВС РФ на наймітаў, якія прыбываюць з Расеі.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«На працягу як мінімум двух апошніх тыдняў у тэрарыстычных фарміраваннях на ўсходзе мы назіраем паўсюдную замену вайскоўцаў спецназа ГРУ ГШ ВС РФ на наймітаў, якія прыбываюць з Расеі. Гэта, перш за ўсё, вайскоўцы запасу, якія ў сваёй большасці маюць досвед службы ў расейскім спецназе і досвед удзелу ў баявых дзеяннях (у прыватнасці, на Каўказе)», - адзначыў ён.

З ягоных слоў, набор такіх дастаткова прафесійна падрыхтаваных наймітаў расейскія ўлады праводзяць практычна на ўсёй тэрыторыі РФ. Паводле інфармацыі групы Інфармацыйны Супраціў, нават у Хабараўскім краі Расеі на працягу апошніх трох тыдняў у мясцовыя ваенкаматы выклікаюць вайскоўцаў запасу, якія служылі ў спецназе ГРУ, дзе ім прапануецца за добрую плату ў складзе сфармаваных груп прыбыць ва Украіну для ўдзелу ў тэрарыстычнай дзейнасці. Найбольш жа актыўна падобная праца вядзецца ў Паўднёвай федэральнай акрузе РФ.

«Адначасова ідзе магутны працэс перакідання з тэрыторыі Расеі зброі для тэрарыстычных груп на Данбасе», - дадаў Тымчук.

У паўднёва-ўсходніх абласцях Украіны з пачатку сакавіка праходзяць справакаваныя Расеяй акцыі сепаратыстаў. Эпіцэнтрамі хваляванняў сталі абласныя цэнтры і шэраг буйных гарадоў, адміністрацыйныя будынкі, якіх перыядычна бяруць пад кантроль дыверсанты і баевікі. СБУ атрымала доказы, што імі кіруюць прадстаўнікі расейскіх спецслужбаў і ГРУ.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках