3 траўня 2024, Пятніца, 22:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГУУС: У святочных гуляннях удзельнічалі 750 тысяч менчукоў

16
ГУУС: У святочных гуляннях удзельнічалі 750 тысяч менчукоў

Амаль 750 тысяч чалавек узялі ўдзел у масавых гуляннях 9 траўня ў Менску.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ГУУС Менгарвыканкама.

У Менску 9 траўня адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 69-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама адкрыцця чэмпіянату свету па хакеі з шайбай. Агулам у мерапрыемствах узялі ўдзел 750 тысяч грамадзян. «Адміністрацыйных правапарушэнняў, злачынстваў і іншых здарэнняў у месцах правядзення названых мерапрыемстваў не зафіксавана», - адзначылі ў прэс-службе.

З 10.00 да 10.55 адбылося ўрачыстае шэсце ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з ускладаннем вянкоў і кветак да мемарыяла Перамогі. Агульная колькасць удзельнікаў склала каля 130 тысяч чалавек.

На працягу дня ў сталіцы прайшло 26 масавых мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі. Найбольшая колькасць грамадзян узяла ўдзел у святочных мерапрыемствах каля Палаца спорту (каля 190 тысяч), у парках Перамогі (каля 25 тысяч), Чэлюскінцаў (каля 23 тысяч), Лошыцкім (каля 11 тысяч), 60-годдзя Кастрычніка (каля 8 тысяч).

А 23.00 у шасці пунктах горада прагучаў святочны салют. Найбольшая колькасць гледачоў (блізу 310 тысяч) прысутнічала ў парку 50-годдзя Перамогі, на прылеглай да яго тэрыторыі і на праспекце Пераможцаў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках