4 траўня 2024, Субота, 2:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ААН уводзіць санкцыі супраць дыктатара Цэнтральнаафрыканскай рэспублікі

2
ААН уводзіць санкцыі супраць дыктатара Цэнтральнаафрыканскай рэспублікі

Дыпламаты ААН пагадзіліся ўвесці санкцыі супраць зрынутага прэзідэнта Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі.

Акрамя Франсуа Базізэ, абмежавальныя меры ўвядуць у дачыненні да лідара мусульманскай групоўкі «Селека» Нураддзіна Адама і каардынатара хрысціянскага апалчэння Леві Якетэ, піша BBC.

Усім тром дзеячам, якіх падазраюць у распальванні грамадзянскага канфлікту ў ЦАР, цяпер пагражае блакаванне рахункаў і забарона на перамяшчэнне.

ААН асцерагаецца генацыду ў рэспубліцы, дзе міратворцам Арганізацыі не ўдаецца спыніць шэраг нападаў хрысціян і мусульман адзін на аднаго, якія пачаліся год таму пасля дзяржаўнага перавароту.

У сакавіку мінулага года «Селека» парушыла перамір'е, захапіла прэзідэнцкі палац у сталіцы ЦАР Бангі і прымусіла Базізэ з'ехаць у Камерун.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках