4 траўня 2024, Субота, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NАТO паказала здымкі войскаў РФ на мяжы з Украінай

5
NАТO паказала здымкі войскаў РФ на мяжы з Украінай

Новыя фота абвяргаюць заявы Пуціна.

Місія NАТO ў ЗША размясціла на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Twitter новыя спадарожнікавыя здымкі, на якіх відаць, што вялікая колькасць расейскіх войскаў па-ранейшаму дыслакуецца ў непасрэднай блізкасці ад украінскай мяжы, піша "Лiга.нет".

«Новыя фатаграфіі паказваюць адсутнасць перамяшчэння расейскіх войскаў ад украінскай мяжы. 7 траўня ўзброеныя сілы ў 75 км ад мяжы», - гаворыцца ў паведамленні місіі NАТO ў ЗША.

На фота тры параўнальных здымкі: за 25 кастрычніка 2013 года, 23 сакавіка і 7 траўня 2014 года.

Нагадаем, раней сакратар РНБА Андрэй Парубій заяўляў, што Расея можа напасці на Украіну «кожны дзень і кожную ноч». З ягоных слоў, Масква рыхтуецца да ваеннага ўварвання на тэрыторыю Украіны, як толькі колькасць ахвяр дасягне 1 тыс. чалавек.

У сераду, 7 траўня, Пуцін на прэс-канферэнцыі ў Маскве заявіў, што РФ адвяла свае войскі ад мяжы з Украінай і што цяпер яны знаходзяцца там, дзе праходзяць рэгулярныя вучэнні, на палігоне. Пуцін дадаў, што гэты факт можна праверыць з дапамогай сучасных сродкаў выведкі.

Паводле ацэнак NАТO і ЗША, Расея засяродзіла на мяжы з Украінай амаль 40 тысяч сваіх вайскоўцаў, у той час як Кіиў працягвае прыкладаць намаганні ў супрацьдзеянні прарасейскім тэрарыстам ва ўсходніх рэгіёнах Украіны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках