3 траўня 2024, Пятніца, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Румынія не прапусціла самалёт Рагозіна

29
Румынія не прапусціла самалёт Рагозіна

Расейскі віцэ-прэм'ер Дзмітрый Рагозін паведаміў аб тым, што ўлады Румыніі закрылі паветраную прастору краіны для яго самалёта.

«Румынія на патрабаванне ЗША закрыла майму борту паветраную прастору. Украіна зноў не прапускае. У наступны раз палячу на ТУ-160», - напісаў ён у сваім мікраблогу ў «Твітэры».

Двума днямі раней самалёт з Дзмітрыем Рагозіным, які ляцеў у Малдову, не быў прапушчаны праз паветраную прастору Украіны. Тады да Кішынёва борт з віцэ-прэм'ерам дабраўся праз Балгарыю і Румынію.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках