3 траўня 2024, Пятніца, 21:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Турчынаў: Мы гатовыя сесці за стол перамоваў

10
Аляксандр Турчынаў: Мы гатовыя сесці за стол перамоваў

Улады Украіны гатовыя да перамоваў з прадстаўнікамі рэгіёнаў, у прыватнасці, з Данбасам.

Пра гэта заяўляе в.а. прэзідэнта Украіны, старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў.

«Мы чуем Данбас, і цяпер гатовыя сесці за стол перамоваў», - заявіў ён.

Турчынаў нагадаў аб сумеснай з прэм'ер-міністрам Арсеніем Яцэнюком ініцыятыве правядзення круглых сталоў нацыянальнага адзінства ва ўсёй краіне і бліжэйшым часам у Кіеве.

З ягоных слоў, да ўдзелу ў круглых сталах запрошаны прадстаўнікі органаў мясцовага самакіравання, навукоўцы Данбаса, прадстаўнікі культуры, тыя, хто прадстаўляе палітычныя рухі і грамадскія арганізацыі. «Мы запрашаем за круглы стол, але не тэрарыстаў, задачай якіх з'яўляецца знішчэнне краіны, задачай, якую паставілі перад імі іх гаспадары. Мы гатовыя весці перамовы незалежна ад таго, што адбываецца і якія лозунгі абвяшчаюцца», - адзначыў Турчынаў.

Са слоў старшыні Вярхоўнай Рады, Украіна незалежна ад усяго ідзе шляхам дэцэнтралізацыі. «Мы ідзем па шляху рэальнага ўзмацнення мясцовага самакіравання, рэальнага ўзмацнення рэгіёнаў, фінансавага і палітычнага», - падкрэсліў ён.

«Не можа быць моцнай Украіны са слабымі рэгіёнамі. Мы зацікаўлены ў моцных рэгіёнах, у рэгіёнах, якія могуць фарміраваць свае выканкамы, якія прымаюць адказныя пастановы і адказваюць за гэтыя пастановы. І такім шляхам мы ідзем, рыхтуючы змены ў Канстытуцыю», - сказаў Турчынаў.

Нагадаем, учора прэм'ер-міністр Украіны Арсень Яцэнюк паведаміў, што правядзенне круглых сталоў нацыянальнага адзінства стартуе 14 траўня.

«Украіна гатова весці і праводзіць агульнанацыянальны дыялог, і круглы стол, які запланаваны на наступны тыдзень на сераду, з'яўляецца яшчэ адным сведчаннем таго, што краіне патрэбныя адзінства, дыялог і мір», - заявіў ён.

Прэм'ер дадаў, што мір будзе ва Украіне тады, калі «Расея спыніць падтрымліваць тэрарыстаў».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках