4 траўня 2024, Субота, 1:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Navitel абнавіў мапы Беларусі

7
Navitel абнавіў мапы Беларусі

Навігацыйныя мапы «Навітэл» Беларусі, Нямеччыны і Польшчы атрымалі абнаўленне Q1 2014.

На мапу нашай краіны дададзеныя ўсе спартовыя аб'екты, а таксама карысныя для турыстаў месцы - славутасці, гатэлі, кропкі харчавання, піша БелаПАН.

Абноўленая версія ўтрымлівае адрасны пошук і падрабязную вулічна-дарожную сетку для 722 населеных пунктаў Беларусі, а ўсяго іх на мапах 22873. Акрамя гэтага, павялічана колькасць 3D-аб'ектаў на мапе, сярод якіх стадыён «Чыжоўка-Арэна» і некалькі гатэляў у Менску, а таксама культурныя аб'екты ў Берасці, Гомелі і Гародні, паведамляе Chezasite.com.

Абнаўленне таксама закранула Польшчу і Нямеччыну. У мапах гэтых краін таксама значна павялічана колькасць гарадоў і вёсак з падрабязнымі адраснымі звесткамі і дарожнай сеткай. Напрыклад, у Нямеччыне дададзеныя контуры будынкаў у 100% населеных пунктаў, а на мапу Польшчы нанесена 50 новых 3D-мадэляў гатэляў, гандлёвых цэнтраў і значных аб'ектаў архітэктуры.

Названыя мапы Q1 2014 будуць працаваць толькі з версіяй «Навітэл Навігатар» не ніжэй 8.7.0.55.

Pu4ek

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках