3 траўня 2024, Пятніца, 20:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывістку апазіцыі затрымалі за плакат «Не пуцінскай вайне з Украінай»

9
Актывістку апазіцыі затрымалі за плакат «Не пуцінскай вайне з Украінай»

Месцазнаходжанне затрыманай Наталлі Бордак невядома.

У Менску 9 траўня за антываенную акцыю была затрыманая актывістка аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» з Нясвіжа. Пра сваё затрыманне Наталля Бордак паведаміла ў SMS-паведамленні знаёмаму Аляксандру Язвінскаму. «Я ў пастарунку за плакат «Не пуцінскай вайне з Украінай», - напісала яна.

Тэлефон Бордак не адказвае, яе месцазнаходжанне невядома. Язвінскі мяркуе, што актывістка застанецца пад вартай да панядзелка, калі яе, магчыма, чакае суд, паведамляе БелаПАН.

У Беларусі за кратамі знаходзяцца дзевяць арыштаваных на працяглыя тэрміны палітвязняў, у тым ліку, былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі. Акрамя таго, на працягу апошніх двух тыдняў супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя каля 30 актывістаў апазіцыі. Праваабаронцы звязваюць арышты з правядзеннем чэмпіянату свету па хакеі ў Менску.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках