3 траўня 2024, Пятніца, 23:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Харкава знойдзены тайнік з «кактэйлямі Молатава»

4

Праваахоўнікі канфіскавалі таксама партыю шчытоў і бронекамізэлек.

У Харкаве міліцыянты выявілі сумку з кактэйлямі Молатава і канфіскавалі партыю шчытоў і бронекамізэлек, паведамляе прэс-служба МУС Украіны. Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, валізку з 21 бутэлькай запальнай сумесі праваахоўнікі знайшлі ў цэнтры горада недалёка ад помніка Леніну падчас патрулявання, піша «Карэспандэнт».

«Падзея адбылася 10 траўня ў9 раніцы. Увагу работніка патрульна-паставой службы прыцягнуў фрагмент тканіны, які быў прыкапаны ў зямлі. Аказалася, што гэта гаспадарчая сумка. У ёй знаходзіліся бутэлькі, вонкава падобныя на кактэйлі Молатава», - гаворыцца ў паведамленні.

Па паказаным адрасе неадкладна выехала следча-аператыўная група Дзяржынскага райаддзела міліцыі, супрацоўнікі якой правялі пільны агляд месца здарэння. Канфіскавана больш за 20 падазроных бутэлек і іншыя рэчавыя доказы.

Акрамя таго, 9 траўня на пасту ДАІ ў горадзе Валкі (Харкаўская вобласць) супрацоўнікі ДПС выявілі падазронае аўто Renault trafic, якім кіраваў 54-гадовы кіянін. Падчас агляду салона іншамаркі супрацоўнікі міліцыі выявілі 39 металічных шчытоў і 8 будаўнічых касак.

«Мужчына быў дастаўлены ў тэрытарыяльнае падраздзяленне міліцыі. Даваць тлумачэнні з нагоды перавозкі такога незвычайнага багажу ён адмовіўся. Каскі і шчыты канфіскаваныя. Зараз супрацоўнікі міліцыі высвятляюць, з якой мэтай транспартаваліся спецыфічныя прадметы і каму яны прызначаліся», - паведамілі ў МУС.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках