3 траўня 2024, Пятніца, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аланд і Меркель гатовыя ўвесці санкцыі супраць сектараў эканомікі Расеі

12
Аланд і Меркель гатовыя ўвесці санкцыі супраць сектараў эканомікі Расеі

Маскву папярэдзілі пра адказнасць за зрыў выбараў ва Украіне.

Канцлер ФРГ Ангела Меркель і прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд заявілі пра гатоўнасць увесці новыя санкцыі супраць Расеі, у выпадку калі намечаныя на 25 траўня прэзідэнцкія выбары на Украіне не адбудуцца, паведамляе РІА "Новости".

"Калі не будуць праведзеныя міжнародна прызнаныя прэзідэнцкія выбары, то гэта непазбежна можа прывесці да далейшай дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне, - гаворыцца ў заяве лідараў дзвюх краін. - Германія і Францыя адзіныя ў меркаванні, што тады давядзецца зрабіць адпаведныя высновы, што было выкладзена ў заяве еўрапейскай Рады 6 сакавіка".

Гаворка ідзе пра трэцюю ступень санкцый, а менавіта пра так званыя сектаральныя санкцыі, якія закранаюць цэлыя галіны эканомікі РФ, а не асобныя суб'екты.

Лідары Францыі і Германіі таксама заявілі, што лічаць запланаваны на 11 траўня "рэферэндум" на ўсходзе Украіны незаконным, і заклікалі Расею да "бачных" крокаў па скарачэнні колькасці войскаў на ўкраінскай мяжы, перадае ВВС.

Адначасова Берлін і Парыж заклікалі ўсе бакі да 15 траўня пачаць раззбраенне нерэгулярных сіл і адмовіцца ад гвалту. "Стабілізацыя на Украіне - у інтарэсах усіх краін рэгіёну. Намаганні па палітычным урэгуляванні крызісу, якія прымаюцца ўсімі бакамі і арганізацыямі, у асаблівасці АБСЕ, неабходна вітаць, абараняць і садзейнічаць іх рэалізацыі", - падкрэсліваецца ў дакуменце.

Сустрэча двух лідараў адбылася ў нямецкім горадзе Штральзунд. Галоўнай тэмай абмеркавання была сітуацыя на Украіне.

ЗША і Еўразвяз уводзяць санкцыі супраць расейскіх чыноўнікаў з сярэдзіны сакавіка - гэта рэакцыя на далучэнне Крыма, які трактуюць як "падрыў тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны". Таксама краіны Захаду паказваюць на неабходнасць дзеянняў Расеі па дээскалацыі канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках