3 траўня 2024, Пятніца, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сепаратысты рыхтуюць захоп 80 школ Данецка

8
Сепаратысты рыхтуюць захоп 80 школ Данецка

На тэрыторыі навучальных устаноў хочуць адкрыць участкі для галасавання на незаконным «рэферэндуме».

Пра гэта паведамляе прэс-служба Данецкай абласной дзяржадміністрацыі.

«З розных крыніц паступае інфармацыя пра ўзброенныя захопы больш як 80 навучальных устаноў (школ) ва ўсіх раёнах Данецка 10 траўня 2014 года, для правядзення 11 траўня 2014 года актывістамі «Данецкай народнай рэспублікі» так званага «народнага рэферэндуму», - гаворыцца ў паведамленні.

Данецкая аблдзяржадміністрацыі звяртае ўвагу, што ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Украіны захоп памяшканняў, збудаванняў або іншых аб'ектаў прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый з'яўляецца крымінальным злачынствам, за якое прадугледжаная крымінальная адказнасць (артыкулы 294-295 Крымінальнага кодэкса Украіны).

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках