3 траўня 2024, Пятніца, 19:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы заваявалі 12 залатых медалёў на ЧС па тайскім боксе

14

Беларускія спартсмены на чэмпіянаце свету па муай-тай заваявалі 12 залатых, шэсць срэбраных і тры бронзавых медалі.

У гэтым сусветным форуме ўдзельнічалі амаль дзве тысячы спартсменаў са 105 краін. У камандным заліку дарослая каманда Беларусі стала другой, а юніёры - першымі, паведамляе БелаПАН.

У камандным заліку беларускія байцы саступілі толькі зборнай Тайланда, трэцяе і чацвёртае месца адпаведна засталося за Украінай і Расеяй.

Золата ў скарбонку зборнай паклалі знакамітыя байцы Андрэй Кулебін (67 кг, спартыўны клуб «Кік Файтэр»), Зміцер Валент (75 кг, СК «Кік Файтэр»), Дзяніс Ганчаронак (91 кг, СК «Патрыёт») і Аляксей Кудзін (91 кг, СДЮШАР Маладзечна).

Срэбранымі прызёрамі першынства свету сталі двое беларускіх хлопцаў і тры дзяўчыны: Мурат Азэрбіеў (60 кг, СК «Мопс»); Зміцер Варец (63,5 кг, «Булат»); Алёна Ляшкевіч (45 кг, «Мопс»), Марыя Валент (60 кг, «Патрыёт»), Марыя Белуш (75 кг, «Кік Файтэр»).

Бронза на рахунку Сяргея Скібы (51 кг, СК «Алімп»), Андрэя Зайца (57 кг, «Кік Файтэр») і Арцёма Сасноўскага (86 кг, «Талтэк»).

Беларускія юніёры заваявалі восем залатых і адну срэбраную ўзнагароду.

Акрамя таго, Андрэй Кулебін прызнаны лепшым байцом чэмпіянату свету. У першым раўндзе паўфіналу беларускі спартсмен накаўтаваў свайго суперніка з Тайланда.

Па вяртанні з Малайзіі Кулебін пачне падрыхтоўку да турніру-чацвёркі Grand Prix Russia Open, які пройдзе ў Ніжнім Ноўгарадзе 22 траўня.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках