3 траўня 2024, Пятніца, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайскія будаўнікі знайшлі тыраназаўра «Пінокіа»

19
Кітайскія будаўнікі знайшлі тыраназаўра «Пінокіа»

На поўдні Кітая дарожныя будаўнікі знайшлі астанкі тыраназаўра, які належаў да раней невядомага тыпу.

Характэрнай асаблівасцю драпежніка ўзростам 66 мільёнаў гадоў быў падоўжаны нос, з прычыны чаго ён атрымаў мянушку «Пінокіа Рэкс» (Pinocchio rex), піша Lenta.ru.

Ідэнтыфікацыю рэшткаў тыраназаўра правялі навукоўцы з Эдынбургскага ўніверсітэта ў Вялікабрытаніі. Па іх дадзеных, дзевяціметровы драпежнік, які атрымаў афіцыйную лацінскую назву Qianzhousaurus sinensis, быў «стрыечным братам» віду Tyrannosaurus rex. Разам з тым «Пінокіа» істотна адрозніваецца ад іншых тыраназаўраў - у яго той жа ашчэр, што і ў Tyrannosaurus Rex, аднак морда - больш тонкая, з шэрагам «рагоў» на верхняй частцы, прычым даўжыня яе - на 35 адсоткаў больш, чым у іншых дыназаўраў з тым жа памерам тулава. Прычын такіх адрозненняў навукоўцы пакуль не ведаюць, зараз яны плануюць правесці біямеханічнае даследаванне яго сківіцы, каб атрымаць уяўленне аб харчовым рацыёне жывёлы.

Даследчыкі мяркуюць, што ў канцы мелавогу перыяду, калі завяршалася эра дыназаўраў, у адным і тым жа месцы ў Азіі жылі і палявалі некалькі розных відаў тыраназаўраў. У апошнія гады ў Манголіі былі знойдзеныя шкілеты тыраназаўра з незвычайна доўгім носам, якія атрымалі назву Alioramus. Аднак яны былі не дарослымі асобінамі, і гэта не выключала таго, што такая форма морды магла быць часовай узроставай асаблівасцю. Аднак кітайская знаходка, якая ўяўляе сабой практычна дарослую асобіну, здымае сумневы.

Палеантолагі цяпер упэўненыя, што Qianzhousaurus і Alioramus з'яўляюцца часткай новай падгрупы тыраназаўраў з падоўжанымі чарапамі. Яны разлічваюць выявіць новых прадстаўнікоў гэтага сямейства - «сваякоў» ужо знойдзеных даўганосых тыраназаўраў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках