3 траўня 2024, Пятніца, 23:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сялянам у Віцебскай вобласці не плацілі дапамогі на дзяцей

9
Сялянам у Віцебскай вобласці не плацілі дапамогі на дзяцей

У некаторых раёнах дапамогі не выплачваліся паўгода.

Пры вывучэнні шматлікіх зваротаў грамадзян, якія паступаюць на «гарачую» тэлефонную лінію Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці, а таксама звестак Віцебскага абласнога ўпраўлення ФСАН было ўстаноўлена, што ў сельгасарганізацыях шэрагу раёнаў вобласці мелася запазычанасць па выплаце дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

Толькі пасля ўмяшання КДК былі прынятыя меры па зніжэнні запазычанасці ў чатырох раёнах вобласці: Гарадоцкім, Глыбоцкім, Аршанскім і Шаркаўшчынскім. Там, напрыклад, на працягу паловы года не выплачваліся дапамогі ў ААТ «Гарадоцкі райаграпрамзаб» (запазычанасць на 4 лютага перад 61 работнікам складала ў суме 134,1 мільёна рублёў). У лютым Камітэт дзяржкантролю запатрабаваў ад Гарадоцкага райвыканкама прыняцця неадкладных мер па пагашэнні запазычанасці, пасля чаго ў сакавіку запазычанасць была пагашаная. Разам з тым па стане на 10 красавіка заставалася запазычанасць у 11 арганізацыях Браслаўскага, Гарадоцкага, Ушацкага, Пастаўскага раёнаў і Віцебска.

Для ліквідацыі выяўленых парушэнняў і прадухілення іх у далейшым Камітэтам дзяржкантролю Віцебскай вобласці накіраваныя прапановы Віцебскаму аблвыканкаму аб прыняцці мер па поўным пагашэнні суб'ектамі гаспадарання запазычанасці па дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей і па разглядзе пытання аб прымяненнi мер дысцыплінарнага ўздзеяння да службовых асоб арганізацый і прадпрыемстваў, якія рэгулярна дапускаюць пратэрмінаваную запазычанасць па дапамогах.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках