4 траўня 2024, Субота, 2:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марадзёры рабуюць крамы Марыупаля

15

У захопленым сепаратыстамі Марыупалі арудуюць марадзёры.

Сёння была зробленая спроба ўзлому крамы бытавой тэхнікі, размешчанай па пр. Леніна, 62. Пра гэта мясцоваму выданню 0629 паведамілі відавочцы. Таксама невядомыя зламалі дзверы ў кафэ "Чорная котка".

Са слоў відавочцаў, сёння ўначы была абрабаваная крама "Ало Гранд" на Металургаў, 60, магазін ювелірны "21 стагоддзе", крама "Ало" на Варганава. А таксама "Талакоўскія каўбасы" на Металургаў.

"У горадзе арудуе банда марадзёраў і шакалаў - юнакі і дзяўчаты да 20 гадоў узростам. Яны перасоўваюцца на роварах, якія таксама былі скрадзеныя з крамы на цэнтральным рынку. Міліцыя наогул не рэагуе, усе званкі пераадрасоўваюцца ў Данецк, а там акрамя таго што прымаюць інфармацыю - дапамагчы нічым не могуць", - пішуць марыупальцы.

Таксама, сёння офісны комплекс, пабудаваны Аляксандрам Тарутай, падвергнуўся нападу. Будынкі нядаўна пабудаваныя ў цэнтры Марыупаля побач з тэатральнай плошчай. Вядома, што яны пуставалі, і старанна ахоўваліся. У будынку выбітыя вокны, бачныя аскепкі бутэлек з запальнай сумессю. Офіс спрабавалі падпаліць. Ахвяраў няма. Аляксандр Тарута брат алігарха, губернатара Данецкай вобласці Сяргея Таруты.

Учора ўвечары вайскоўцы пакінулі вайсковую частку на пр. Нахімава. Яны выехалі з Марыупаля. У двары пакінута 2 БТРа, адзін з якіх стаіць каля брамы, другі ва ўнутраным двары за казармамі, тры грузавыя машыны, у якіх пашкоджаныя клемы запальвання. КПП не ахоўваецца. У двары на пляцы і ў казармах раскіданыя асабістыя рэчы вайскоўцаў і форма, ляжаць валізкі і сумкі, якія, мабыць не паспелі забраць. На парозе сталовай ляжыць паддон з хлебам.

Як паведамілі відавочцы, цяпер людзі ў масках марадзёрствуюць у вайсковай частцы. Выносяць скрыні, як мяркуецца, са зброяй або боепрыпасамі і грузяць іх у машыны.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках