4 траўня 2024, Субота, 5:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КНДР пагражае новым ядзерным выпрабаваннем

8
КНДР пагражае новым ядзерным выпрабаваннем

Пхеньян сцвярджае, што гатовы правесці чацвёртае выпрабаванне ў мэтах абароны суверэнітэту краіны.

Пра гэта перадае ў суботу агенцтва АР са спасылкай на паўночнакарэйскую прэсу. У паведамленні, у прыватнасці, гаворыцца, што ў Пхеньяне "заяўляюць пра свой цвёрды намер распачаць меры ў адказ, у тым ліку і ядзернае выпрабаванне, для абароны суверэнітэту і годнасці краіны", цытуе "Інтэрфакс".

Паралельна, амерыканскі Інстытут праблем навукі і міжнароднай бяспекі ў суботу апублікаваў даклад, які на аснове спадарожнікавых здымкаў пацвярджае факт падрыхтоўкі да выпрабаванняў.

У той жа час амерыканскія эксперты адзначылі, што спрагназаваць дакладную дату такога выпрабавання на дадзены момант цяжка.

Раней на гэтым тыдні міністр абароны Паўднёвай Карэі Кім Кван Джын паведаміў, што, паводле яго дадзеных, КНДР завяршае падрыхтоўку да правядзення свайго чацвёртага ядзернага выпрабавання, аднак можа і адмовіцца ад выбуху.

Паўночная Карэя стала актыўна займацца ядзернымі распрацоўкамі пасля вайны ў Іраку, лічачы іх адзіна магчымым спосабам пазбегнуць гвалтоўнай змены рэжыму звонку. РБ ААН некалькі разоў уводзіла шматлікія санкцыі супраць Пхеньяна, баючыся за лёс рэжыму нераспаўсюджвання ядзернай зброі.

Пачынаючы з 2006 года, КНДР правяла тры ядзерных выпрабаванні, у адказ на якія Рада Бяспекі ўводзіла ў дачыненні да Пхеньяна новыя або рабіла больш жорсткімі ўжо дзейсныя санкцыі. У 2006 і 2009 годзе паўночнакарэйскія спецыялісты ўзарвалі плутоніевыя зарады. Тып ядзернай прылады, якая была выкарыстаная ў ходзе выпрабавання ў лютым мінулага года, застаўся невядомым. Паўднёвакарэйскія эксперты мяркуюць, што той зарад мог быць уранавым.

У гэтым годзе паўночнакарэйскія ўлады не праводзілі ядзерных выпрабаванняў, аднак ажыццявілі пускі балістычных ракет у адказ на маштабныя амерыкана-паўднёвакарэйскія ваенныя манеўры. У красавіку паўднёвакарэйскія вайскоўцы папярэдзілі, што КНДР, мяркуючы па здымках з космасу, вядзе падрыхтоўку да чарговага выпрабавання ядзернай зброі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках