4 траўня 2024, Субота, 0:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША далі Украіне крэдытныя гарантыі на $1 мільярд

ЗША далі Украіне крэдытныя гарантыі на $1 мільярд

Умовы і парадак прадастаўлення гэтых гарантый будуць апублікаваныя 12 траўня.

Крэдытныя гарантыі Злучаных штатаў Амерыкі Украіне ў памеры каля $1 млрд будуць падавацца па лініі Агенцтва міжнароднага развіцця ЗША, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Паведамленне з умовамі і парадкам прадастаўлення гэтых гарантый будзе апублікавана 12 траўня ва ўрадавым весніку ЗША Federal Register. А да гэтага моманту дадзены дакумент распаўсюджваецца ў электронным выглядзе.

Дарэчы, дакумент уступіў у сілу з 9 траўня.

Нагадаем, пагадненне аб крэдытных гарантыях было складзена паміж ЗША і Украінай 14 красавіка. Яно мае двухбаковы характар і з'яўляецца фактычна часткай міжнароднай антыкрызіснай дапамогі Кіеву.

Сутнасць гэтага пагаднення ў тым, што ЗША бяруць на сябе фінансавую адказнасць за пагашэнне Украінай крэдытаў на суму да 1 млрд дал, якія наша краіна мае намер прыцягнуць на фінансавых рынках у гэтым годзе.

Нагадаем, 7 траўня Украіна атрымала першы транш крэдыту ад МВФ у памеры $3,19 млрд.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках