4 траўня 2024, Субота, 3:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папу Паўла VI далучаць да ліку святых

Папу Паўла VI далучаць да ліку святых

Папа Францыск абвясціў, што яшчэ адзін яго папярэднік, Павел VI, будзе далучаны да ліку блажэнных у кастрычніку.

Беатыфікацыя пантыфіка - крок, які здзяйсняецца перад тым, як быць далучаным да ліку святых. Пра гэта рашэнне было абвешчана праз два тыдні пасля кананізацыі двух іншых кіраўнікоў каталіцкай царквы XX стагоддзя - Яна XXIII і Яна Паўла II, перадае BBC.

Павел VI стаў першым Рымскім пантыфікам з IX стагоддзя, які наведаў іерусалімскага (у 1964 годзе) і канстанцінопальскага (у 1967 годзе) патрыярхаў. Ён увёў у багаслоўскі каталіцкі абарот фразеалагізм «Цэрквы-сёстры». Сустрэча з Канстантынопальскім патрыярхам Афінагорам I, якая адбылася ў Канстанцінопалі ў 1964 годзе, прывяла да ўзаемнага зняцця анафемы, што стала стымулам да ўзнікнення шырокага экуменічнага дыялогу паміж Каталіцкай і Праваслаўнымі цэрквамі. 7 снежня 1965 года была апублікаваная сумесная дэкларацыя, якая пацвярдзіўшы, што раскол паміж дзвюма цэрквамі не пераадолены, тым не менш, абодва бакі выказвалі імкненне да прымірэння.

Павел VI, які памёр у 1978 годзе, запомніўся таксама дзякуючы ўведзенай ім забароне на кантрацэпцыю. Гэтая забарона ў значнай ступені ігнаруецца каталікамі і, верагодна, стане прадметам абмеркавання на пасяджэнні біскупаў, прысвечаным тэме сям'і, у кастрычніку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках