3 траўня 2024, Пятніца, 22:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Двое палітвязняў на Акрэсціна абвясцілі галадоўку

4
Двое палітвязняў на Акрэсціна абвясцілі галадоўку

Юрый Рубцоў і Дзмітрый Паліенка пратэстуюць супраць незаконнага арышту.

У менскім ізалятары на Акрэсціна знаходзіцца не менш за 24 палітычных актывістаў, затрыманых у прамежку паміж Чарнобыльскім шляхам і адкрыццём чэмпіянату свету па хакеі. Таксама два актывісты адбываюць прэвентыўныя арышты ў Гародні, па адным - у Слоніме і Гомелі.

Пра гэта паведаміла праваабаронца з ПЦ «Вясна» Наста Лойка, паведамляе «Радыё Свабода».

«Дастаткова разнастайная інфармацыя паступае з Акрэсціна. Ведаем, што ёсць праблема з допісам - не прыходзяць ад іх лісты, ведаем, што ёсць амаль пустыя камеры, бо Цэнтр утрымання правапарушальнікаў абсалютна ачысцілі ад алкаголікаў і дармаедаў. Там пераважна сядзелі людзі, якія чакаюць дэпартацыі, і вось з імі сядзяць палітычныя. Перадаюць нам аб той праблеме, што некаторых не выводзяць з камер на праменад. У некаторых камерах няма вады, ёсць праблемы з тым, што ў камерах холадна», - сказала яна.

Са слоў Анастасіі Лойкі, арыштаваны 8 траўня актывіст Зміцер Паліенка таксама абвясціў галадоўку, як і Юрый Рубцоў, які сядзіць у турме на вуліцы Акрэсціна з Чарнобыльскага шляху за тое, што ішоў у майцы з антылукашэнкаўскімі надпісамі.

У нядзелю, 11 траўня з турмы павінны выйсці Мікалай Колас з Дзяржынскага раёна і масквіч Уладзімір Новікаў, якому, са слоў Анастасіі Лойка, пагражае забарона на ўезд у Беларусь на 10 гадоў. Наступная хваля вызвалення чакаецца 16 траўня.

Пры гэтым Наста Лойка заўважае, што падчас гэтых вызваленняў хакейны чэмпіянат будзе працягвацца і таму нельга выключаць новых затрыманняў тых, хто выйдзе на волю. Наста Лойка кажа, што «ўсяго на Акрэсціна для палітычных было «нарыхтавана» каля ста«пасадачных» месцаў».

У Беларусі за кратамі знаходзяцца дзевяць арыштаваных на працяглыя тэрміны палітвязняў, у тым ліку былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі. Акрамя таго, на працягу апошніх двух тыдняў супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя каля 30 актывістаў апазіцыі. Праваабаронцы звязваюць арышты з правядзеннем чэмпіянату свету па хакеі ў Менску.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках