4 траўня 2024, Субота, 3:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паблізу Луганску сепаратысты забілі двух чалавек за словы «Слава Украіне»

25
Паблізу Луганску сепаратысты забілі двух чалавек за словы «Слава Украіне»

П'янымі сепаратыстамі былі расстраляныя чацвёра маладых людзей у горадзе Бранка.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Луганскай абласной арганізацыі Усеўкраінскага аб'яднання «Свабода».

Са слоў відавочцы, прычынай сваркі і расстрэлу стала тое, што тыя паміж сабой павіталіся «Слава Украіне». Двух маладых хлопцаў (22 і 24 гадоў) забілі, яшчэ двое ў цяжкім стане ў шпіталі.

«Сітуацыя беззаконня і тэрору, якую разгарнулі на Луганшчыне сепаратысты з падачы Крамля, не можа працягвацца. Цалкам відавочна, што апошні ў задачы ставіць знішчэнне чаго-небудзь украінскага на ўсходніх тэрыторыях украінскай дзяржавы. Гэта абвастрэнне планамернай доўгачасовай акупанцкай агоніі, калі за ўкраінскія лозунгі акупанты і іх памагатыя гатовыя фізічна знішчаць украінскае. Вораг, які прыйшоў на нашу зямлю або выявіўся тут у форме пятай калоны, павінен разумець: прабачэння яму не будзе. Бязладдзе і бязмежжа, якія пасеяныя гэбістамі на нашай зямлі, у бліжэйшы час скончацца. За ўсе злачынствы давядзецца адказаць», - адзначыў старшыня Луганскай абласной арганізацыі ВА «Свабода» Арцём Заіка.

У паўднёва-ўсходніх абласцях Украіны з пачатку сакавіка праходзяць справакаваныя Расеяй акцыі сепаратыстаў. Эпіцэнтрамі хваляванняў сталі абласныя цэнтры і шэраг буйных гарадоў, адміністрацыйныя будынкі, якія перыядычна бяруць пад кантроль дыверсанты і баевікі. СБУ атрымала доказы, што імі кіруюць прадстаўнікі расейскіх спецслужбаў і ГРУ.

Антытэрарыстычная аперацыя на ўсходзе краіны пачалася ў сярэдзіне красавіка. Вярхоўная Рада Украіны дазволіла прысвойваць статус удзельніка баявых дзеянняў сілавікам, якія задзейнічаныя ў антытэрарыстычнай аперацыі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках