4 траўня 2024, Субота, 4:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Браніслаў Камароўскі: Агонь з Украіны можа перакінуцца на яе суседзяў

13
Браніслаў Камароўскі: Агонь з Украіны можа перакінуцца на яе суседзяў

Прэзідэнт Польшчы запатрабаваў ад Нямеччыны заняць больш зразумелую пазіцыю ў дачыненні да Расеі ў сітуацыі вакол Украіны.

«Я дрэнна разумею, як некаторыя ў Нямеччыне сёння глядзяць на Расею. Узнікае падазрэнне, што некаторыя палітыкі ў ФРГ займаюцца пошукам шляху ў знешняй палітыцы, з якім мы ў Польшчы можам з цяжкасцю пагадзіцца», - заявіў ён газеце Bild.

У інтэрв'ю Браніслаў Камароўскі падкрэсліў, што Польшча чакае ад урада Нямеччыны «большай рашучасці ў намаганнях па больш хуткаму ўрэгуляванню канфлікту (ва Украіне), каб Еўропа і яе суседзі маглі ў будучыні жыць без страху», піша ІТАР-ТАСС.

«Лепш пагасіць агонь зараз, чым чакаць, калі агонь перакінецца на іншыя дзяржавы», - адзначыў прэзідэнт.

Польшча і краіны Балтыі выступаюць за ўзмацненне жорсткасці санкцый у дачыненні да Масквы і ўзмацненне прысутнасці NАТО на сваёй тэрыторыі ў сувязі з крызісам ва Украіне. Акрамя таго, польскі прэм'ер Дональд Туск нядаўна прапанаваў ідэю стварэння Еўрапейскага энэргетычнага саюза для зніжэння энэргазалежнасці ЕЗ ад Расеі.

Канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель са свайго боку неаднаразова запэўнівала, што Еўразвяз будзе гатовы ўвесці эканамічныя санкцыі супраць Расеі ў выпадку абвастрэння сітуацыі ва Украіне.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках