5 траўня 2024, Нядзеля, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ФІФА просяць пазбавіць Расею ЧС па футболе

8
ФІФА просяць пазбавіць Расею ЧС па футболе

Кандыдат у прэзідэнты Украіны просіць ФІФА прыпыніць сяброўства Расеі.

Анатоль Грыцэнка ініцыяваў збор подпісаў пад зваротам да прэзідэнта ФІФА Ёзэфа Блатэра з просьбай адхіліць зборную Расеі ад удзелу ў чэмпіянаце свету 2014 года і адабраць у Расеі права на правядзенне чэмпіянату свету 2018 года. Адпаведная петыцыя размешчана ім на сайце Avaaz.org.

«Просім Вас прыпыніць сяброўства Расеі ў ФІФА, выключыць зборную Расеі з ліку ўдзельнікаў чэмпіянату свету 2014 года і пазбавіць Расею права на правядзенне чэмпіянату свету-2018 за парушэнне артыкула 3 Статута ФІФА і ч. 4 арт. 11 рэгламенту Кубка свету ФІФА 2014 у Бразіліі. Рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН у сакавіку 2014 года адносна тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны дзеянні Расеі былі прызнаныя парушэннем Мемарандума аб гарантыях бяспекі ў сувязі з далучэннем Украіны да Дамовы аб не распаўсюджванні ядзернай зброі ад 5 снежня 1994 году (Будапешцкі мемарандум). Фактычна гэтай рэзалюцыяй Расея прызнана краінай-агрэсарам, а захоп Крыма - парушэннем нацыянальнага адзінства і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы», - гаворыцца ў петыцыі.

Грыцэнка нагадвае, што за падобныя парушэнні ў 1992 годзе была пакарана Югаславія, якую пазбавілі права ўдзелу ў чэмпіянаце Еўропы 1992 і чэмпіянату свету 1994 года.

«Сусветны спартовы байкот можа дапамагчы спыніць Пуціна і будзе падахвочваць расейскіх грамадзян да развагаў, ці варта падтрымліваць агрэсію свайго ўрада супраць іншых дзяржаў. Усвядоміўшы пагрозу дзеянняў улады Расейскай Федэрацыі міжнароднаму міру, простыя расейцы, футбольныя заўзятары стануць рухаючай сілай хуткіх дэмакратычных зменаў у сваёй краіне. Гэта ўратуе Расею ад міжнароднай ізаляцыі і спыніць узброеную эскалацыю ў цэнтры Еўропы», - сказана ў петыцыі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках