5 траўня 2024, Нядзеля, 14:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украiнскiя сілавікі пачалі актыўныя дзеянні ў Данбасе

8
Украiнскiя сілавікі пачалі актыўныя дзеянні ў Данбасе

Антытэрарыстычная аперацыя праходзіць не толькі ў Славянску, але і ў іншых гарадах, захопленых тэрарыстамі.

Пра гэта паведамляе ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» кіраўнік украінскага Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

«Паводле аператыўных звестак групы «Інфармацыйны Супраціў», на Данбасе пачалася чарговая актыўная фаза АТА. Актыўныя дзеянні сілавікоў ахопліваюць не толькі Славянск, але і іншыя населеныя пункты рэгіёну, дзе акапаліся прарасейскія тэрарысты. На гэты момант кіраўніцтва АТА канстатуе, што пачатковы этап чарговай фазы аперацыі праходзіць паводле плану», - піша ён.

Эксперт дадаў, што «Інфармацыйны супраціў» будзе сачыць за сітуацыяй.

Нагадаем, сёння ноччу тэрарысты атакавалі тэлевежу ў Славянску. Бой паміж імі і байцамі Нацыянальнай гвардыі Украіны ішоў амаль гадзіну. Вежу абстрэльвалі з СТКРСы і кулямётаў. Раніцай атака аднавілася. Двое байцоў Нацыянальнай гвардыі атрымалі раненні.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках