5 траўня 2024, Нядзеля, 22:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пілотам ВПС Расеі загадалі парушыць мяжу Украіны

8
Пілотам ВПС Расеі загадалі парушыць мяжу Украіны

Расейскія вайсковыя лётчыкі атрымлівалі ад свайго кіраўніцтва загад наўмысна парушаць паветраную прастору Украіны.

Пра гэта сведчаць радыёграмы, перахопленыя АНБ ЗША, паведамляе a href=http://www.dw.de/%D1%81%D0%BC%D0%B8-%D1%80%D0%BE%D1%81%D1%81%D0%B8%D0%B9%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B5-%D0%B2%D0%BE%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D1%8B%D0%B5-%D0%BB%D0%B5%D1%82%D1%87%D0%B8%D0%BA%D0%B8-%D0%B8%D0%BC%D0%B5%D0%BB%D0%B8-%D0%BF%D1%80%D0%B8%D0%BA%D0%B0%D0%B7-%D0%BF%D1%80%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D1%86%D0%B8%D1%80%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D1%82%D1%8C-%D1%83%D0%BA%D1%80%D0%B0%D0%B8%D0%BD%D1%83/a-17627583>Deutsche Welle са спасылкай на публікацыю ў Bild am Sonntag і звесткі Федэральнай разведвальнай службы Нямеччыны ад 29 красавіка.

Выведка абапіраецца ў сваіх высновах на радыёграмы кіраўніцтва расейскай арміі, перахопленыя, расшыфраваныя і перададзеныя нямецкім калегам прадстаўнікамі Агенцтва нацыянальнай бяспекі (АНБ) ЗША.

Згодна з гэтымі дакументамі, вайсковыя пілоты Расеі атрымлівалі ад сваіх начальнікаў загад наўмысна парушаць паветраную прастору Украіны.

Раней Пентагон абвінаваціў Расею ў падобных правакацыях, але Масква гэтыя абвінавачванні адпрэчыла.

Акрамя таго, Уладзімір Пуцінзаяўляў у адказ на патрабаванні ЗША і іншых краін адвесці войскі РФ ад межаў з Украінай, што вайскоўцы вярнуліся ў месцы сваёй сталай дыслакацыі.

Аднак апошнія здымкі Пентагона даказваюць адваротнае - войскі не сыходзілі ад мяжы з Украінай, больш за тое, іх стала больш.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках