5 траўня 2024, Нядзеля, 21:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Неба Беларусі і Расеі хочуць закрыць для самалётаў Украіны і NАТO

59
Неба Беларусі і Расеі хочуць закрыць для самалётаў Украіны і NАТO

Дэпутат Дзярждумы хоча забараніць палёты самалётам Украіны і NАТO над Расеяй і яе саюзнікамі.

Лідар партыі «Радзіма» і дэпутат Дзярждумы, які знаходзіўся ў складзе дэлегацыі ў Кішынёве, самалёт з якім нібыта не прапусціла Украіна, вярнуўшыся ў Расею рэгулярным рэйсам заявіў, што ён рыхтуе прапанову аб забароне палётаў над тэрыторыяй Расеі і яе саюзнікаў самалётам NАТO. Забарона не будзе тычыцца толькі пасажырскіх перавозак, піша УНІАН .

«Самалёты з афіцыйнымі дэлегацыямі можна пускаць, толькі калі ў спісе пасажыраў не будзе тых, хто ўводзіў санкцыі супраць Расеі ці тых, хто знаходзіцца ў нашым чорным спісе», - дадаў Жураўлёў.

Ён мяркуе, што такая забарона павінен закрануць усе «недружалюбныя дзяржавы», хто закрыў пралёт расейскай дэлегацыі.

«Усім нашым «сябрам»трэба забараніць лётаць над тэрыторыяй Расеі і пытацца спісы пасажыраў, удакладняць хто ляціць, і хай робяць крук, тады ім прыйдзецца паўсвету аблятаць», - сказаў ён.

Парламентарый адзначыў, што заява будзе агучана ў аўторак на пленарным пасяджэнні Дзярждумы. А да гэтага ў панядзелак у Дзярждуме пройдуць кансультацыі.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках