5 траўня 2024, Нядзеля, 19:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трэнер «Слуцка» назваў футбаліста БАТЭ «тэрарыстам»

8
Трэнер «Слуцка» назваў футбаліста БАТЭ «тэрарыстам»

У беларускім футболе - новы скандал.

Абаронца БАТЭ Анры Хагуш распавёў аб сваім канфлікце з галоўным трэнерам «Слуцка» Юрыем Кратом падчас матчу 7 тура чэмпіянату Беларусі, піша «Трыбуна».

«Галоўны суддзя стаяў побач са мной і чуў, што казаў Крот. Мяч ляцеў да мяне ў рукі, ён яго адкінуў. Спытаў трэнера: «Што ты робіш?» Ён у адказ: «Хто ты такі? Закрый рот, чурка!» Потым пачаў крычаць, што я тэрарыст. Хворы нейкі чалавек...Я яго не абражаў. Калі ён пачаў на мяне наязджаць, сказаў: «Калі ты нешта хочаш, падыдзі пасля матчу - пагаворым».

«Гэты чалавек ужо не можа жыць без увагі і прыцягвае яе да сябе ўсялякімі спосабамі», - сказаў Хагуш.

Інцыдэнт адбыўся 10 траўня, падчас матчу паміж БАТЭ і «Слуцкам», у якім барысаўцы атрымалі перамогу з лікам 3:0.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках