5 траўня 2024, Нядзеля, 20:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шродэр апраўдваўся за абдымкі з Пуціным

16
Шродэр апраўдваўся за абдымкі з Пуціным

Сяброўскія адносіны прэзідэнта Расеі і былога канцлера ФРГ выклікалі крытыку нямецкіх СМІ.

Герхард Шродэр быў вымушаны пракаментаваць свае абдымкі з Уладзімірам Пуціным падчас святкавання свайго 70-годдзя. Урачыстыя мерапрыемствы ў гонар дня нараджэння былога канцлера ФРГ прайшлі 28 красавіка ў Юсупаўскім палацы ў Санкт-Пецярбургу, піша Lenta.ru.

Сам Шродэр у інтэрв'ю выданню Welt am Sonntag нагадаў, што Пуцін не з’яўляецца персонай нон-грата, таму ў яго (Шродэра) «нават не ўзнікла думкі адмовіцца ад прыёму». Больш за тое, Шродэр заявіў, што менавіта падчас урачыстасцяў ён змог абмеркаваць з прэзідэнтам Расеі пытанне вызвалення замежных назіральнікаў ад АБСЕ, якія ў той момант знаходзіліся ў палоне ў апалчэнцаў у Славянску на паўднёвым усходзе Украіны (яны былі вызваленыя 3 траўня).

У інтэрв'ю Шродэр заявіў, што ведаў, што яго будуць фатаграфаваць, але запэўніў - яму няма чаго хаваць. «Мы вітаемся такім чынам з тых часоў, як я знаёмы з Уладзімірам Пуціным, а гэта ўжо больш за 14 гадоў. І я не збіраюся гэтага мяняць нават у цяжкія часы», - сказаў былы канцлер ФРГ.

Раней нямецкія СМІ рэзка асудзілі палітыка за тое, што ён адзначыў свой дзень нараджэння ў Санкт-Пецярбургу ў кампаніі расейскага прэзідэнта. Так, на думку Der Spiegel, ва ўмовах украінскага крызісу экс-кіраўнік федэральнага ўрада абавязаны «трымаць дыстанцыю ў адносінах з расейскім лідарам», інакш яго дзеянні выглядаюць як «здзек над нямецкай знешняй палітыкай». Пакуль Еўразвяз уводзіць санкцыі супраць Расеі, патрабуючы ад Пуціна дээскалацыі канфлікту ва Украіне, Шродэр дэманстратыўна ігнаруе афіцыйную пазіцыю Берліна, упэўнены Der Spiegel.

«Усе ведаюць пра добрыя стасункі Пуціна і Шродэра. Але святкаваць сёння ў Расеі не час. Для былога канцлера гэта непрыстойна», - напісала газета Frankfurter Allgemeine Zeitung.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках