5 траўня 2024, Нядзеля, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Пашынскі: Аперацыя ў Славянску - у фінальнай стадыі

16
Сяргей Пашынскі: Аперацыя ў Славянску - у фінальнай стадыі

Антытэрарыстычная аперацыя ў раёне Славянска і Краматорска набліжаецца да завяршэння.

Аб гэтым заявіў выконваючы абавязкі кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Украіны Сяргей Пашынскі. Ён адзначыў, што антытэрарыстычная аперацыя ў раёне гарадоў Чырвоны Ліман, Славянск і Краматорск у Данецкай вобласці, якая праводзіцца ўкраінскімі сілавікамі, знаходзіцца на фінальнай стадыі, паведамляе «Інтэрфакс».

«У фінальнай стадыі знаходзіцца антытэрарыстычная аперацыя ў раёне Чырвонага Лімана, Славянска, Краматорска, - заявіў ён.

Пашынскі таксама адзначыў, што падчас аперацыі знішчана «шмат сепаратыстаў», аднак якіх-небудзь звестак аб колькасці нейтралізаваных узброеных асоб, якія аказвалі супраціў праваахоўнікам, не назваў.

Ён растлумачыў, што гэта была рэакцыя на спробы ўзброеных асоб «перайсці блокпосты», устаноўленыя ў раёне гэтых гарадоў украінскімі сілавікамі. Праваахоўныя органы Украіны і прыцягнутыя да аперацыі служачыя Узброеных сіл страт не панеслі.

Раней в.а. кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Украіны Сяргей Пашынскі заяўляў, што ўсе узброеныя людзі ў Славянску і Краматорску будуць знішчаныя або затрыманыя. «Мы не ўваходзім у Славянск, каб не дапусціць ахвяраў сярод мірнага насельніцтва. Але аперацыя будзе працягнутая, і ўсе тэрарысты ў Славянску і Краматорску будуць знішчаныя або захопленыя», - сказаў ён.

Пашынскі таксама паведаміў, што 7 траўня ноччу ў Марыупалі ў будынку гаррады былі ліквідаваныя чацвёра сепаратыстаў. Са слоў Пашынскага таксама затрымана 16 чалавек. Ён адзначыў, што будзе праведзена дасудовае следства, і да тых затрыманых, хто не здзяйсняў цяжкіх злачынстваў, будзе ўжытая «дастаткова гуманная мера стрымання».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках