5 траўня 2024, Нядзеля, 16:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Бейнер: Неабходныя санкцыі супраць расейскіх банкаў

2
Джон Бейнер: Неабходныя санкцыі супраць расейскіх банкаў

Спікер Палаты прадстаўнікоў ЗША заклікаў увесці санкцыі супраць расейскіх банкаў.

З такой заявай Джон Бейнер выступіў у інтэрв'ю тэлеканалу Fox, паведамляе «Голас Амерыкі».

«Трэба пераследаваць іх банкі. Я занепакоены тым, што мы не аказалі дастатковага ціску на еўрапейцаў, каб яны занялі больш жорсткую пазіцыю супраць Расеі. І нашы саюзнікі ў рэгіёне да смерці напалоханыя», - сказаў Бейнер.

Еўразвяз разглядае магчымасць увядзення новых санкцый у дачыненні да энергетычнага і фінансавага сектараў расейскай эканоміцы. Новае абмеркаванне прызначана на панядзелак. У гэты час, у сувязі з крызісам ва Украіне, санкцыі дзейнічаюць у дачыненні да 45 расейцаў і 19 кампаній.

«Тое, як сябе паводзіць Пуцін, робіць свет менш бяспечным, і, вядома, робіць менш бяспечнай Еўропу», - адзначыў Бейнер.

У нядзелю на ўсходзе Украіны праходзіць рэферэндум за незалежнасць самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі. Дзярждэпартамэнт ЗША заявіў, што не будзе прызнаваць вынікаў незаконнага рэферэндуму, які парушае міжнароднае заканадаўства і супярэчыць прынцыпам тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках