5 траўня 2024, Нядзеля, 19:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Начальнік міліцыі Марыупаля знойдзены павешаным

30
Начальнік міліцыі Марыупаля знойдзены павешаным

Валерый Андрашчук знойдзены павешаным 10 траўня ў раёне Марыупальскага аэрапорта.

Гэтую інфармацыю мясцоваму выданню «Остров» пацвердзіла крыніца ў праваахоўных органах.

В. а. начальніка Марыупальскай гарадской управы МУС Украіны прызначаны Алег Маргун.

9 траўня народны дэпутат Алег Ляшко паведамляў, што тэрарысты выкралі начальніка Марыупальскай міліцыі Валерыя Андрашчука. «З палаючага будынка УУС яго на аўтамабілі спрабаваў вывезці адзін адстаўнік. Іх аўто падрэзаў джып, баевікі паранілі нажом кіроўцу, а Андрашчука запіхнулі ў багажнік і павезлі ў невядомым кірунку», - гаварылася ў яго паведамленні ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

Нагадаем, са слоў кіраўніка МУС Арсена Авакава, у выніку правядзення АТА ў Марыўпалі Данецкай вобласці блізу 20-ці апалчэнцаў знішчана, яшчэ чацвёра ўзятыя ў палон. Ён паведаміў, што 9 траўня амаль 60 чалавек, узброеных аўтаматычнай зброяй, атакавалі гараддзел міліцыі. Таксама, паводле ягонай інфармацыі, падчас сутыкнення загінуў украінскі вайсковец.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках