5 траўня 2024, Нядзеля, 16:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Украіны: «Рэферэндум» у Данбасе не паўплывае на цэласнасць краіны

8
МЗС Украіны: «Рэферэндум» у Данбасе не паўплывае на цэласнасць краіны

Сённяшнія мерапрыемствы ў апытанні насельніцтва паўднёва-ўсходу Украіны, арганізаваныя Крамлём і з'яўляюцца юрыдычна нікчэмнымі.

Так пракаментавалі ў дэпартаменце інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны сённяшнія «рэферэндумы» ў Данбасе

«Правядзенне 11 траўня гэтага года інспіраванага, арганізаванага і прафінансаванага Крамлём нелегітымнага «рэферэндуму» аб статусе Данецкай і Луганскай абласцей з'яўляецца юрыдычна нікчэмным і не будзе мець ніякіх прававых наступстваў для тэрытарыяльнай цэласнасці і ладу Украіны», - адзначаюць у знешнепалітычным ведамстве.

«Украінскі народ не прызнае ніякіх тэрарыстычных рэферэндумаў ні ў Данецкай і Луганскай абласцях, ні ў Крыме. Такая ж рэакцыя ўсёй міжнароднай супольнасці", - дадалі ў МЗС.

Нагадаем, нелегітымныя і не прызнаныя ніводнай краінай свету «рэферэндумы» аб статусе рэгіёнаў, якія арганізуюцца прарасейскімі тэрарыстамі, праходзяць сёння ў Данецкай і Луганскай абласцях Украіны. Паводле інфармацыі з месца падзей, людзі галасуюць па некалькі разоў - за сябе, жонку і суседа. Нават фармальная арганізацыя незаконнага працэсу пакідае жадаць лепшага.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках