5 траўня 2024, Нядзеля, 11:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Яндэкс» вызначыў любімую музыку беларусаў

9

Самай папулярнай у беларусаў кампазіцыяй апынулася «Wake Me Up» шведскага дыджэя Avicii.

Другое месца ў рэйтынгу заняла песня «Young And Beautiful» амерыканкі Ланы Дэль Рэй. За ёй па колькасці праслухванняў стаіць «Burn» брытанкі Элі Голдзінг. Папулярнасцю ў беларусаў карыстаецца і трэк «Усе пучком» ад «Патапа і Насці» - дарэчы, адзіны расейскамоўны трэк у дзясятцы самых папулярных у Беларусі. За дуэтам стаіць «Рыяна» з песняй «The Monster», бельгіец Поль Ван Авэр, які выступае пад псеўданімам «Stromae», з кампазіцыяй «Papaoutai», індзі-поп дуэт «Capital Cities» з «Safe And Sound» і Кэці Пэры з трэкам «Roar». Замыкаюць першую дзясятку ангельскі рок-гурт «Bastille» з «Of The Night» і музыкант Шахід Хан, больш вядомы як «Naughty Boy», з кампазіцыяй «La La La», піша «Тэлеграф».

За першыя тры месяцы 2014 беларускія карыстальнікі сэрвісу Яндекс.Музыка праслухалі кампазіцыі розных выканаўцаў амаль 30 млн разоў. З іх больш за 2 млн. прыйшлося на 20 песень з каталога Яндекс.Музыка.

У спісе найбольш папулярных у беларусаў кампазіцый пераважаюць песні заходніх музыкаў. Падобная сітуацыя і ў рэйтынгу выканаўцаў: сярод 50 музыкаў, чые песні часцей за ўсё слухалі беларускія карыстальнікі, налічваецца ўсяго 13 артыстаў, якія выступаюць на расейскай, беларускай або ўкраінскай мовах. Кампазіцыі 10 самых папулярных заходніх музыкаў беларусы слухалі больш чым у 2 разы часцей, чым песні выканаўцаў з Беларусі, Украіны і Расеі.

Самым папулярным заходнім выканаўцам, паводле агульнай колькасці праслухванняў усіх кампазіцый, у беларусаў стала Лана Дэль Рэй. На другім месцы -Элі Голдзінг, а на трэцім - «Рыяна». Чацвёрты радок заняў рэпер «Эмінем», а пятае месца дасталася групе «ABBA». Папулярнай застаецца нямецкі рок-гурт «Scorpions». Беларусы таксама часта шукаюць трэкі «Кэці Пэры» і «Stromae». У рэйтынг таксама патрапілі «Авічы» і брытанец Сэм Сміт.

З выканаўцаў, якія выступаюць на беларускай, украінскай і расейскай мовах часцей за ўсё слухаюць гурт «Ляпіс Трубяцкі» і «Сплін». За імі ў парадку змяншэння рухаюцца «Нюша», Міхаіл Круг, Рыгор Лепс, «Кароль і блазан», Стас Міхайлаў. Адстаюць ад іх «Патап і Насця», гурты «Акіян Эльзы» і «Бі-2».

А вось класічны джаз і рок у Беларусі менш папулярныя: Луі Армстронга, Рэя Чарльза, Элвіса Прэслі і «Deep Purple» беларусы слухаюць радзей, чым карыстальнікі Яндекс.Музыка з іншых краін.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках