5 траўня 2024, Нядзеля, 22:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войскі РФ на мяжы з Украінай маскіруюць пад міратворцаў ААН

13
Войскі РФ на мяжы з Украінай маскіруюць пад міратворцаў ААН

Частка расейскай бронетэхнікі на мяжы з Украінай размаляваная ў каляровую гаму міратворчых сіл ААН.

Пра гэта падчас брыфінгу заявіў в.а. кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Сяргей Пашынскі, адказваючы на пытанне аб тым, ці вядома яму аб намерах Расеі ўвесці так званых міратворцаў на падставе вынікаў «рэферэндумаў» на Данбасе, паведамляе «Украінская праўда».

Пашынскі нагадаў, што міратворцы могуць быць уведзены толькі на падставе пастановы Рады Бяспекі ААН, «а ўсё астатняе - гэта будуць не міратворцы, а акупанты».

«Так, сапраўды, на тэрыторыі РФ знаходзіцца цэлая калона бронетэхнікі, размаляваная ў колеры ААН, сапраўды там усё яшчэ ёсць вайсковыя падраздзяленні, - заявіў ён. - Таму мы будзем расцэньваць усякае ўварванне як ваенную агрэсію і рэагаваць на гэта як на ваенную агрэсію».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках