5 траўня 2024, Нядзеля, 20:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кацярына Даманькова: Майму джыпу з расейскімі нумарамі ў Менску прабілі колы

198

Аўто з беларускімі нумарамі, якія стаяць побач, не пацярпелі.

Беларуская «Супермадэль свету» Кацярына Зінгарэвіч (Даманькова) пакінула запіс у Інстаграме, у якой скардзіцца, што яе джып з расейскімі нумарамі стаў ахвярай хуліганаў.

У аўто пракалолі ўсе колы, а таксама выбілі вокны. Суседнія аўто з беларускай рэгістрацыяй засталіся цэлымі, піша «Наша Нiва».

«Мяне наважваюць пакараць за тое, што я звязаная з Расеяй? Ваша пакаранне ўжо стукаецца да вас у дзверы ў выглядзе барадатай «жанчыны», - абураецца яна.

Кацярына Даманькова нарадзілася ў 1988 у Менску. У 2006 яна перамагла ў конкурсе «Супермадэль свету» ў ЗША. У 2010-м дзяўчына падпісала кантракт з сусветна вядомым брэндам жаночай бялізны Victoria's Secret.

Даманькова выйшла замуж за расейскага бізнэсоўца Антона Зінгарэвіча.

Напісаць каментар 198

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках