5 траўня 2024, Нядзеля, 16:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Верхавод сепаратыстаў Панамароў плануе ўцёкі ў Расею

42
Верхавод сепаратыстаў Панамароў плануе ўцёкі ў Расею

Самаабвешчаны «мэр» Вячаслаў Панамароў рыхтуе ўцёкі з абложанага горада.

Пра гэта паведамілі яго змоўшчыкі, піша «Обозреватель».

8 траўня на адным з блокпостаў на подступах да горада Славянска супрацоўнікамі праваахоўных органаў, якія бяруць удзел у антытэрарыстычнай аперацыі, быў затрыманы памочнік «мэра» Бабоў А.В.

Пры аглядзе аўтамабіля затрыманага была знойдзеная і канфіскаваная агнястрэльная зброя, захопленая ў Данецкай управе СБУ.

Падчас допыту затрыманы паведаміў, што самаабвешчанаму «мэру» Вячаславу Панамарову невядомымі асобамі, зацікаўленымі ў аддзяленні і стварэнні «Данецкай народнай рэспублікі», з мэтай атрымання ў перспектыве кіруючых пастоў, была пералічаная сума ў памеры 8 мільёнаў даляраў ЗША.

Грошы Панамароў павінен быў выдаткаваць на арганізацыю і правядзенне 11 траўня 2014 года рэферэндуму ў Данецкай і Луганскай абласцях у пытаннях дзяржаўнай самастойнасці (ДНР).

Бабоў А.В. таксама паведаміў, што частка гэтай сумы была раскрадзеная самім Панамаровым, а набліжаныя да яго людзі спецыяльна выязджалі на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі для набыцця там нерухомасці.

Са слоў затрыманага, такія дзеянні абумоўлены тым, што Панамароў у хуткім часе плануе бегчы з тэрыторыі Украіны са сваімі змоўшчыкамі.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках