5 траўня 2024, Нядзеля, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Матч «Дынама» - «Зеніт» у Пецярбургу перапынілі праз беспарадкі на стадыёне

12

Гульня была перапыненая на 86 хвіліне з-за фанатаў гаспадароў поля.

Амаль 500 заўзятараў «Зеніта» прарваліся да брамы «Дынама», не выяўляючы пры гэтым прыкмет лагоднасці. У выніку галоўны суддзя сустрэчы Сяргей Іваноў наважыў спыніць гульню. Пасля гэтага частка фанатаў «Зеніта» выбегла на футбольнае поле, а аднаму з іх у мітусні нават атрымалася ўдарыць па твары абаронцу гасцей Уладзіміра Граната. Дыктар заклікаў хуліганаў спыніць беспарадкі і заняць свае месцы, але безвынікова.

Толькі праз 20 хвілін парушальнікаў парадку атрымалася загнаць на трыбуны, аднак, нягледзячы на гэта, было пастаноўлена матч не аднаўляць.

Суддзя адвёў футбалістаў у распранальню. На момант прарыву ішла 87-я хвіліна. «Зеніт» прайграваў маскоўскаму «Дынама» 4:2.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках