5 траўня 2024, Нядзеля, 19:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У баевікоў у Новаазоўску канфіскавалі запоўненыя бюлетэні

4
У баевікоў у Новаазоўску канфіскавалі запоўненыя бюлетэні

Байцы Нацыянальнай гвардыі канфіскавалі чарговую партыю запоўненых бюлетэняў з так званага «рэферэндуму», які праводзіцца тэрарыстамі.

Раніцай на блокпосце ў раёне горада Новаазоўска Данецкай вобласці вайскоўцы затрымалі двух украінцаў з запоўненымі бюлетэнямі. У легкавым аўтамабілі зламыснікаў выявілі амаль 800 запоўненых бюлетэняў з вынікамі галасавання. Зараз затрыманых перадалі супрацоўнікам СБУ, адзначае ТСН.

Нагадаем, што сёння ў Луганскай і Данецкай абласцях узброеныя экстрэмісты арганізавалі так званы «рэферэндум» аб аддзяленні ад Украіны. Пры гэтым у баевікоў няма спісаў выбаршчыкаў, сепаратысты Данбаса не ведаюць, куды наогул ісці галасаваць, а тыя, хто знайшоў, дзе ўчастак з урнай, галасуюць за нябожчыкаў і суседзяў.

СМІ Данецка і Луганску паведамляюць, што галасаванне адбываецца фактычна пад руляй аўтамата - на кожным участку стаяць узброеныя тэрарысты.

Пры гэтым сусветная супольнасць не прызнае экстрэмісцкія рэферэндумы на Усходзе Украіны. У прыватнасці, ЗША ўжо заявілі, што не прызнаюць галасавання. А кіраўнік Парламенцкай асамблеі АБСЕ назваў псеўдарэферэндумы ў Данбасе абсурдам.

Нараўне з гэтым, у Данбасе праходзіць рэферэндум аб аб'яднанні Луганскай і Данецкай вобласці з Днепрапятроўскай. Таксама паведамлялася, што ў Данбасе большасць людзей галасуюць менавіта за аб'яднанне з Днепрапятроўскай вобласцю і ігнаруюць экстрэмістаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках