5 траўня 2024, Нядзеля, 18:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр Давід Сімановіч

11
Памёр Давід Сімановіч

Пасля цяжкай хваробы ў Віцебску памёр Давід Сімановіч - беларускі паэт, празаік, перакладчык.

Ён нарадзіўся 26 чэрвеня 1932 года ў сям'і служачага ў Нароўлі на Гомельшчыне. У час Вялікай Айчыннай вайны жыў ва Узбэкістане. У 1950 годзе скончыў Нараўлянскую сярэднюю школу і паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, піша БелаПАН.

Пасля заканчэння ўніверсітэта (1955) працаваў выкладчыкам расейскай мовы і літаратуры Крынкаўскай сярэдняй школы Лёзненского раёна. З 1959-га - літсупрацоўнікам рэдакцыі абласной газеты «Віцебскі рабочы». З 1961 года - рэдактар, старшы рэдактар, загадчык аддзела камітэта па тэлебачанні і радыёвяшчанню Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, з 1971 года ўзначальваў Віцебскае абласное літаб'яднанне. З 1980 года знаходзіўся на творчай працы. Сябра СП БССР з 1960 года. Жыў у Віцебску.

Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, медалём.

Пісаў на расейскай мове. Выдаў кнігі лірыкі «Вясновая казка» (1959), «Чэрвень-рака» (1962), «Раўнадзенства» (1966), «Хвіліны» (1969), «Станцыя трывогі і любові» (1972), «Ліст табе» (1975), «Сустрэчныя цягнікі» (1978), «Сілуэты дзён» (1981), «Сонечны хмель» (1982), «Верасень» (1990), зборнікі вершаў для дзяцей «Чароўны луг» (1959), «Зялёны конік» (1968), кнігі нарысаў «Падарожная Аляксандра Пушкіна» (1977), «Скрозь далячынь часоў» (1984). Склаў і адрэдагаваў «Шагалаўскі зборнік» (Віцебск, 1996).

Аўтар телевізійных п’ес «Якаў Свярдлоў» (пастаўлена ў 1963), «Восеньскі букет» (1964), сцэнароў да тэлефільмаў «Маладосць старажытнага горада» (1964), «Балада аб чырвоным кавалерысце» (1968), «Літаратурнымі маршрутамі Віцебшчыны» (1969), «Душой і справамі маршрутамі Віцебшчыны» (1990).

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках