30 красавiка 2024, aўторак, 9:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сцэнар адэскай трагедыі распрацоўвалі людзі Януковіча

9
Сцэнар адэскай трагедыі распрацоўвалі людзі Януковіча

Сцэнар крывавай трагедыі ў Адэсе, якая адбылася 2 траўня, распрацоўвалі не ў інтарэсах толькі адной Расеі, гэта рабілі людзі Януковіча.

Пра гэта заявіла віцэ-губернатар Адэскай вобласці Зоя Казанжы ў інтэрв'ю «Новай газеце».

«Гэта рабілі, як мне здаецца, людзі Януковіча, яго сям'і, у адпаведнасці з планам яго вяртання на пасаду. Вуснамі Алега Царова гэтая банда ўжо абвясціла аб тым, што для новай краіны хопіць і васьмі рэгіёнаў, будзе гэта Новаросія», - падкрэсліла Казанжы.

З яе слоў, улічваючы, колькі вывезлі з краіны грошай былы прэзідэнт і людзі, набліжаныя да яго, адзінае, чаго ім не хапае цяпер - сваёй тэрыторыі.

«Думаеце, хтосьці ў Расеі стаў бы марнаваць грошы на тое, каб Адэса сыходзіла з розуму, Данецк і гэтак далей? Кіньце. У Януковіча ёсць грошы, і вось ён іх траціць, інвестуе ў сваё вяртанне», - мяркуе віцэ-губернатар.

Казанжы таксама адзначыла, што ў гэтай сітуацыі прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падтрымлівае Януковіча, паколькі «будуе Вялікую Расею», але аплачвае гэта былы ўкраінскі прэзідэнт.

Акрамя таго, яна падкрэсліла, што ад гэтай нестабільнай сітуацыі атрымліваюць выгады яшчэ некаторыя палітыкі.

«Сёй-той, у каго не атрымліваецца перамагчы на выбарах 25 траўня і хто хоча іх сарваць, і нават пагражае трэцяй майданаўскай рэвалюцыяй. На гэтым этапе наогул складаюцца самыя дзіўныя часовыя саюзы. Бо гэта нядаўна яшчэ здавалася неверагодным, а паглядзіце, як сыходзяцца цяпер інтарэсы Цімашэнкі, сям'і Януковіча і Пуціна», - заявіла Казанжы.

2 траўня ў Адэсе адбыліся масавыя сутыкненні прыхільнікаў адзінства Украіны і прарасейскіх сепаратыстаў. У выніку загінулі, паводле афіцыйных звестак, 47 чалавек. Некалькі сотняў людзей траўмаваныя.

Супрацьстаянне пачалося пасля таго, як на Аляксандраўскім праспекце сабралася група прарасейскіх баевікоў (многія - у масках і з бітамі), якія напалі на марш «За адзіную Украіну».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках