5 траўня 2024, Нядзеля, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паблізу Славянска знішчаныя блокпосты сепаратыстаў

6
Паблізу Славянска знішчаныя блокпосты сепаратыстаў

Ахвяр і пацярпелых сярод украінскіх сілавікоў і мірных жыхароў няма.

Сённяшнія актыўныя дзеянні сіл антытэрарыстычнай аперацыі ў раёне Славянска, Краматорска і Чырвонага Лімана Данецкай вобласці былі планавымі, заявілі ў МУС Украіны.

«Знішчаны ўсе блокпосты тэрарыстаў на подступах да Чырвонага Лімана, блокпост непасрэдна ў гарадской мяжы Славянска - у раёне камбікормавага завода, дзе праходзіў сёння бой. Таксама знішчаны блокпост тэрарыстаў у раёне Андрэеўкі каля Краматорска. Страт з нашага боку няма. Страт сярод мірнага насельніцтва няма. Страты сярод тэрарыстаў вызначаюцца», - гаворыцца ў заяве.

Асобна ў МУС адзначылі начны абстрэл пазіцый украінскіх сілавікоў у раёне тэлевышкі.

«Абстрэл праводзілі баевікі, ужываючы мінамёт. Было зроблена восем стрэлаў з мінамёта, пад прыкрыццём жылых дамоў. У выніку перастрэлкі атака на тэлевышкі не ўдалася. Двое байцоў з нашага боку лёгка параненыя (кантузія і лёгкія аскепкавыя раненні)», - паведамілі ў МУС.

Нагадаем, 5 траўня падчас правядзення антытэрарыстычнай аперацыі пад Славянскам загінулі чатыры чалавекі з боку сілаў МУС, амаль 30 параненых. Украінскім сілавікам супрацьстаялі амаль 800 баевікоў. Але праціўнік панёс сур'ёзныя страты - дакладная колькасць забітых баевікоў вызначаецца. 4 траўня ўкраінскія сілавікі знішчылі 17 тэрарыстаў.

Паводле звестак МУС, учора ў Славянску былі знішчаны яшчэ каля 30 узброеных тэрарыстаў. Агульная колькасць загінулых украінскіх вайскоўцаў, супрацоўнікаў СБУ і МУС за ўсе дні аперацыі складае 14 чалавек.

Баевікі распачалі некалькі спроб вырвацца з акружэння.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках