5 траўня 2024, Нядзеля, 22:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На блокпосце пад Кіевам затрымалі аўто са зброяй

2
На блокпосце пад Кіевам затрымалі аўто са зброяй

Байцы Нацыянальнай гвардыі падчас агляду двух аўтамабіляў, якія накіроўваліся ў Кіеў, знайшлі арсенал зброі.

Пра гэта паведамляе сайт Нацыянальнай гвардыі. Інцыдэнт адбыўся на блокпосце ў раёне горада Пераяслаў-Хмяльніцкага Кіеўскай вобласці.

«Аўтамабілі Volkswagen Passat і Honda CR-V рухаліся ў кірунку Кіева і былі без нумарных знакаў, што і стала прычынай іх прыпынку», - адзначаецца ў паведамленні.

Падчас праверкі багажнікаў транспартных сродкаў былі знойдзеныя сродкі індывідуальнай абароны і шэсць адзінак вайсковай, паляўнічай наразной і гладкаствольнай зброі, а таксама спецсродкі траўматычнага дзеяння.

Усяго знайшлі 9 мм траўматычны пісталет ПМР, 9 мм траўматычны пісталет ПМ «Вій», 9 мм пісталет сістэмы Browning, стрэльбу Mossberg 500, 7,62 мм вінтоўку Erma і 7,62 мм карабін МКМ.

Восем затрыманых асоб ад тлумачэнняў адмовіліся, і былі перададзеныя ў следчы аддзел Пераяслаў-Хмяльніцкай міліцыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках