5 траўня 2024, Нядзеля, 19:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грамадзяніна РФ пасля 15 сутак арышту дэпартавалі з Беларусі

4
Грамадзяніна РФ пасля 15 сутак арышту дэпартавалі з Беларусі

Затрыманаму падчас «Чарнобыльскага шляху» Уладзіміру Новікаву забаранілі ўезд у Беларусь на 10 гадоў.

Актывіст сёння выйшаў на свабоду пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі «Чарнобыльскі шлях» 26 красавіка. Разам з Уладзімірам Новікавым з турмы на вуліцы Акрэсціна выйшаў Мікалай Колас.

Грамадзяніна Расеі сустракаў дзядуля, які жыве ў Менску, і грамадскія актывісты. Уладзімір Новікаў паспеў з аўтамабіля крыкнуць, што яго вязуць на вакзал. Актывісты паведамілі сайту charter97.org, што яго вывезла служба грамадзянства і міграцыі, цяпер грамадзяніну Расеі забаронены ўезд у Беларусь на 10 гадоў.

У Беларусі за кратамі знаходзяцца дзевяць арыштаваных на працяглыя тэрміны палітвязняў, у тым ліку былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі. Акрамя таго, на працягу апошніх двух тыдняў супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя блізу 30 актывістаў апазіцыі. Праваабаронцы звязваюць арышты з правядзеннем чэмпіянату свету па хакеі ў Менску.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках