5 траўня 2024, Нядзеля, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блогер з Луганску: Зрабілі два ўчасткі для журналістаў, астатнія - пустыя

10
Блогер з Луганску: Зрабілі два ўчасткі для журналістаў, астатнія - пустыя

Ні ў Луганску, ні ў Луганскай вобласці няма ніякіх чэргаў да выбарчых участкаў, дзе праходзіць «рэферэндум».

Наадварот: усе ўчасткі пустуюць, акрамя двух, створаных адмыслова для расейскага тэлебачання. Пра гэта ў каментары Gordonua.com заявіў луганскі журналіст і блогер Сяргей Іваноў.

«У Луганску арганізавалі два паказальныя ўчасткі, куды звезлі ўсіх бюджэтнікаў для імітацыі масавасці галасавання. Астатнія ўчасткі пустуюць. Я толькі што тэлефанаваў у школу, у якой калісьці вучыўся - там зусім пуста, ніхто галасаваць не прыйшоў. Не прыйшоў не таму, што сказаць няма чаго. Наадварот: людзі б прыйшлі і прагаласавалі супраць «Луганскай народнай рэспублікі», але не ідуць, баяцца. Увесь Луганск запалоханы людзьмі з аўтаматамі. Гэтыя люмпены са зброяй не могуць спыніцца ў сваім жаданні рабаваць, марадзёрстваваць, забіваць», - сказаў Іваноў.

Са слоў журналіста, па вобласці ездзіць спецыяльная масоўка, сфарміраваная з ліку бюджэтнікаў і вольнанаёмных. Бюджэтнікаў сагналі з камунальных прадпрыемстваў, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні луганскіх чыноўнікаў, што падтрымліваюць тэрарыстаў.

«Куралесяць для таго, каб тэлеканал Russia Today або прапагандыст расейскага «Першага канала» Дзіма Кісялёў выдалі ўвечары «правільную» карцінку аб галасаванні на ўсходзе Украіны. У канцы рэферэндуму можна будзе супаставіць відэа з выбарчых участкаў. Думаю, пабачым адных і тых жа людзей, тых, хто галасуе на розных участках», - перакананы Іваноў.

Блогер адзначае, што ў вобласці працуюць шмат прадстаўнікоў расейскіх СМІ. Са слоў Іванова, 700 кіламетровая мяжа Луганскай вобласці з Расеяй цалкам адкрыта.

«У Луганску цяпер шмат расейскіх журналістаў. І гэта праблема нашага ўрада. Калі на пасадзе кіраўніка памежнай службы Украіны да гэтага часу сядзіць брат экс-спікера Вярхоўнай Рады Уладзіміра Літвіна Мікалай, пра што гаварыць?! Сядзіць стары карупцыянер і сабатажнік, а межы адкрытыя. Зразумела ж, што нельга прапускаць з Расеі мужчын, нельга пускаць журналістаў, бо Украіна прайграе ў інфармацыйнай вайне. Інфармацыйныя тэрарысты прыносяць не меншую шкоду. Узброеных бандытаў хаця б забіць можна», - сказаў Іваноў.

Журналіст абсалютна перакананы, што «рэферэндум» аб статусе вобласці ні да чаго не прывядзе, бо «ўжо заўтра прыйдзе ўкраінская армія і выб'е ўсіх тэрарыстаў-сепаратыстаў да чортавай маці».

«Некалькі гадзін таму міма вёскі Багданаўка праехалі БТР з украінскім сцягам. І тут жа ўсю выбарчую камісію сепаратыстаў як ветрам здзьмула! Прычым БТРы проста міма праязджалі, а гэтыя ўсё кінулі і збеглі, бо разумеюць: «рэферэндум» - гэта крымінальнае злачынства», - падкрэсліў Іваноў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках